Выдавецтва «Галіяфы» ладзіць гарачы распродаж кніг. Выдаўцы сфармавалі 53 пары; з іх 6 — для аматараў гістарычнай літаратуры, 9 — для дзяцей і падлеткаў, 24 — для аматараў прозы і нон-фікшн, 14 — для аматараў паэзіі. Другая кніга ў кожнай пары каштуе ўсяго два рублі.

Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл» + Аляксей Палачанскі «Мой цвік»

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіц, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

Аляксей Палачанскі «Мой цвік». «Па-беларуску рэдка выходзяць кніжкі, якія пішуцца з такой смеласцю. Нарэшце кагосьці ў новай беларускай літаратуры немагчыма пераказаць. Тонкая кніжка пра тоўсты цвік». ~Альгерд Бахарэвіч, budzma.by

 

Лілія Ільюшына «Ключ дарог. Пачатак» + Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»

У свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сабе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра — дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку — справа містара С., вядомага бізнэсмэна. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны са старажытнымі ведзьмакамі?

Для дзяцей сярэдняга школьнага веку.

Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны». «Кідаць выклік цяжкасцям, шукаць саміх сябе і свой занятак — галоўны лейтматыў кнігі. Кожны чалавек мусіць знайсці сваю «браму» і вартаваць яе, колькі ёсць моцы. Кніга разлічана пераважна на падлеткаў, але будзе цікавая і ўсім прыхільнікам Юрыя Станкевіча». ~Павел Абрамовіч, svaboda.org

 

Эльжбета Інеўска «Фердынанд Рушчыц. Грамадзянін Незалежнай» + Сяргей Гваздзёў «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі«

Эльжбета Інеўска «Фердынанд Рушчыц. Грамадзянін Незалежнай». Альбом дае магчымасць ажыццявіць падарожжа ў менш вядомыя этапы жыцця і творчасці Фердынанда Рушчыца, запрашае спазнаць глыбіню яго думак, непакорлівую душу і праніклівы розум, якія не паддаваліся нягодам гісторыі і чалавечым слабасцям, але дазвалялі мастаку развівацца, каб стаць выбітнай, усебакова развітай асобай.

Сяргей Гваздзёў «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі». Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі (Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.

Гэта, бадай што, адна з першых спроб вярнуць у сённяшні дзень цікавыя постаці, якія істотна дапаўняюць (а ў нечым і змяняюць) нашае ўяўленне пра выяўленчае мастацтва беларускага краю XX ст.

 

Аляксандр Лукашук «Вяртанне нацыяналіста» + Яўген Шунейка «Праспект Незалежнасці» 

Аляксандр Лукашук «Вяртанне нацыяналіста». Кнігу пісьменніка і публіцыста, дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. Тоўсты фаліянт змяшчае адразу пяць кніг, выдадзеных у розныя часы, пяць дакументальных даследаванняў савецкага перыяду гісторыі.

Яўген Шунейка «Праспект Незалежнасці». Даследаванне сучасных тэндэнцый у еўрапейскім і беларускім мастацтве. Аўтар піша пра Фердынанда Рушчыца, Лявона Тарасевіча, Алеся Родзіна, Арцёма Рыбчынскага, Уладзіміра Страмінскага.

 

Юрка Лявонны «Пералівы» + «Друкапісы. Вялікая імправізацыя» 

Юрка Лявонны «Пералівы». У гэтую кнігу ўвайшлі вершы як уключаныя аўтарам у прыжыццёвыя зборнікі, так і тыя, што друкаваліся толькі ў газетах і часопісах. Упершыню публікуецца аўтабіяграфічная характарыстыка Ю. Лявоннага, напісаная на золку творчага шляху, у траўні 1926 г. Кніга распачынае серыю «Святлацені», прысвечаную літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.

«Друкапісы. Вялікая імправізацыя». Выданне прысвечана ранняму літаратурнаму авангарду Беларусі, а менавіта эксперыментальнаму выдавецкаму праекту 90-х гадоў ХХ стагоддзя — так зв. «друкапісам», якія фактычна сталіся першай авангардовай перыёдыкай беларускай літаратуры.

 

 

Усе кнігі выдавецтва «Галіяфы можна набыць па адрасе: Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47 альбо праз інтэрнэт-краму: http://halijafy.by/

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру