Цэнтрвыбаркам апублікаваў дэкларацыі аб даходах за 2019 год кандыдатаў у прэзідэнты. У 65-гадовага Аляксандра Лукашэнкі, грамадзяніна пенсійнага веку, быў пазначаны толькі заробак, але не было пенсіі. Чаму?
У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «НН» патлумачылі, што выплата пенсій у Беларусі адбываецца ў заяўнай форме. Гэта значыць, што дапамога сталым людзям выплачваецца не аўтаматычна, а толькі пасля напісання заявы.
Другі варыянт — калі чалавек працягвае працаваць, то можа свядома адмовіцца ад пенсіі на карысць таго, што будзе атрымліваць большую пенсію ў будучыні, калі сыйдзе з працы.
Чытайце таксама: Задэклараваны заробак Лукашэнкі — $4665 на месяц





