У Гродзенскай вобласці ў бальніцы пасля збіцця бацькам памерла пяцімесячная дзяўчынка, паведамляе Мінск-Навіны.

У бальніцу Свіслачы 17 студзеня ў стане клінічнай смерці з траўмай левай ныркі даставілі пяцімесячную дзяўчынку. Пасля аказання экстранай дапамогі дзіця перавялі ў гродзенскую бальніцу, дзе праз месяц дзяўчынка памерла.

Раніцай 17 студзеня бацька застаўся дома з дочкамі, бо яго сужыцелька сышла на прыём да доктара. Малодшая пяцімесячная дачка ляжала ў ложку і плакала. Мужчыну гэта раздражняла, і ён кулаком ударыў дзяўчынку ў бок. Як пасля высветлілі эксперты, «прычыніўшы тым самым цялесныя пашкоджанні, якія знаходзяцца ў прычыннай сувязі з яе смерцю».

Высветлілася, што абвінавачаны нават не рабіў спроб аказаць дачцэ медыцынскую дапамогу. Дзіця шпіталізавалі з ініцыятывы маці толькі пасля праяўлення прыкмет траўміравання і пагаршэння стану здароўя.

Мужчыну выставілі абвінавачанне ў забойстве заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане (ч. 2 арт. 139 КК). Сам абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну і даў паказанні па абставінах злачынства. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

У ходзе расследавання бацька выдумаў версію пра няшчасны выпадак. Нібыта, знаходзячыся дома з дзіцем і трымаючы дзяўчынку на руках, ён спатыкнуўся і ўпаў разам з ёй на парог, што падзяляе пакоі. Абвергнуць гэтую выдумку дапамагла экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру