На брыфінгу 15 ліпеня старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук распавёў, што сёлета ёсць праблемы з бюджэтам. Таму ў Брэсце не касілі траву, паведамляе Брэсцкая газета.

«Па бюджэце ў нас ёсць праблемы. Я не буду таіць: у нас трава нявыкашаная. Не касілі траву ў горадзе Брэсце! Я гэта прызнаю. Трава не косіцца не таму што хтосьці не хоча касіць, а таму што ёсць абмежаваныя рэсурсы, ёсць прыярытэты. Важней было выплаціць настаўнікам адпускныя», — расказаў мэр.

Паводле яго слоў, усе павінны дакладна разумець, што заробак бюджэтнікаў плаціцца за кошт гарадскога бюджэту. Таму прыйшлося выбіраць.

«Пытанне такое: даць адпускныя настаўнікам ці пакасіць траву? Гэта ж фінансавае пытанне. Адзін пакос травы каштуе вельмі вялікіх грошай. Хоць, здаецца, што там, выйшаў пакасіў», — патлумачыў Аляксандр Рагачук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру