Еўрапейскі Саюз абнавіў спіс краін, грамадзянам якіх рэкамендуюць адкрыць межы краін-членаў ЕС. Беларусі ў гэтым спісе па-ранейшаму няма.

Спіс краін, для якіх адмяняюцца абмежаванні на паездкі, будуць пераглядаць кожныя два тыдні. Зыходзячы з рэкамендацый, краіны ЕС з 16 ліпеня павінны пачаць здымаць абмежаванні для ўезду грамадзян такіх краін:

  • Алжыр;
  • Аўстралія;
  • Канада;
  • Грузія;
  • Японія;
  • Марока;
  • Новая Зеландыя;
  • Руанда;
  • Паўднёвая Карэя;
  • Тайланд;
  • Туніс;
  • Уругвай;
  • Кітай (пры ўмове пацвярджэння ўзаемнага адкрыцця межаў).

Са спісу выключылі Чарнагорыю і Сербію — зараз турысты гэтых краін не могуць патрапіць у ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0