Расія, меркавана, спрабавала паўплываць на парламенцкія выбары ў Брытаніі, публікуючы здабытыя несумленным шляхам канфідэнцыйныя дакументы, заявіў міністр замежных спраў Дамінік Рааб. У той жа час спроб шырокамаштабнага ўмяшання брытанскі ўрад не выявіў, паведамляе BBC.

«Па выніках уважлівага аналізу ўрад Брытаніі прыйшоў да высновы, што расійскія суб'екты амаль сапраўды спрабавалі ўмяшацца ў парламенцкія выбары ў 2019 годзе шляхам распаўсюджвання анлайн незаконна здабытых або атрыманых шляхам уцечак урадавых дакументаў», — паведаміў Дамінік Рааб у апублікаваным у чацвер пісьмовым адказе на запыт дэпутатаў Палаты грамад.

Гаворка ў заяве Рааба ідзе пра публікацыю пратаколаў сустрэч прадстаўнікоў брытанскага ўрада і адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў 2019 годзе. На гэтых сустрэчах абмяркоўваўся будучы дагавор аб свабодным гандлі, які бакі маюць намер заключыць, калі Брытанія канчаткова выйдзе з ЕС, і ў тым ліку аб доступе амерыканскіх кампаній на рынак закупак брытанскай дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя, NHS.

Дакументы з'явіліся ў сетцы ў кастрычніку мінулага года, але шырока вядома пра іх стала ў лістападзе, калі лідар апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін прадэманстраваў іх на дэбатах з прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам і заявіў, што ўрад Джонсана «хоча прадаць NHS амерыканцам».

Масква адмаўляе сваю датычнасць да ўцечак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру