Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына пракаментавала Tut.by масавую падачу скаргаў на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты. 15 ліпеня ў чарзе ў ЦВК стаялі каля 2500 чалавек. Па словах Ярмошынай, паспелі падаць скаргі толькі 148 чалавек.

— Тое, што адбывалася ўчора, — гэта не больш і не менш як палітычная акцыя, зрэжысіраваная паплечнікамі спадара Бабарыкі перш за ўсё. Таму што менавіта так званы яго каардынатар і размяшчала аб'яву, у тым ліку друкавала адзіны тэкст, — пракаментавала старшыня Цэнтральнай камісіі. — Цэнтральная камісія ў зрэжысіраваных акцыях палітычных праціўнікаў, якія гуляюць у палітычныя гульні, удзельнічаць не будзе. Мы проста не маем ні фізічных, ні арганізацыйных, ні тэхнічных магчымасцяў гэта рабіць.

Ярмошына паведаміла, што 15-16 ліпеня ЦВК атрымаў яшчэ 1060 падобных зваротаў па пошце. Акрамя таго, у камісію дасланыя 4067 электронных зваротаў. Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што ў далейшым падобныя скаргі будуць прымацца толькі па пошце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру