На сайце Цэнтрвыбаркама апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты (PDF).

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на дзіўны момант: у дакуменце напісана, што Сяргей Чэрачань валодае па 50% у статутным фондзе ў трох кампаніях. Гэта «Інтэрнэшнл Тэхноладжы Эдвайзерс», «С58 Тэхноладжыз», «Інфармацыйны Спектр».

Але калі паглядзець у дзяржаўны рэгістр юрыдычных асобаў, то высветліцца, што ў «Інфармацыйным спектры» у Чэрачня, не 50%, а ўсе 100% статутнага фонда.

Як у дэкларацыю трапіла памылка і чаму ЦВК яе не заўважыў? «Наша Ніва» адрасавала гэта пытанне кандыдату. 

«Калі я падаваў дэкларацыю, у мяне памылак не было. Я падаваў дзве кампаніі па 50%, а «Інфармацыйны спектр» — 100%. Гэта пытанне да ЦВК. Яны там апошнім часам вельмі часта памыляюцца», — адказаў Чэрачань. 

Чытайце таксама. На Чэрачня ціснуць, каб ён прызнаў 143 тысячы подпісаў, якія яму «налічыла» ЦВК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?