Андрэй Раўкоў пры наведванні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады разам з Лукашэнкам расказаў, што свет не стаіць на месцы, і гэта тычыцца і спосабаў вядзення вайны ў розных яе праявах. Сюжет быў паказаны ў эфіры БТ-1.

Дзяржсакратар Рады бяспекі падкрэсліў, што сучасная вайна мае розныя формы, і часта сцэнар не паўтараецца. Таму віды Узброеных Сіл краіны нацэленыя на тое, каб быць гатовымі да любога развіцця абстаноўкі.

Аднак Андрэй Раўкоў звярнуў увагу, што часцей за ўсё сучасная вайна і канфлікты пачыналіся не з інтэрвенцый звонку з выкарыстаннем войскаў. «Як правіла, яна пачыналася з вуліцы, плошчы», — сказаў ён.

«Не трэба распускаць соплі і думаць пра тое, што вось нехта сказаў, што войска будзе супраць народа, армія будзе страляць супраць народа, — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі. — Я ўжо ад душы скажу. Але мы павінны выразна разумець, мы сілавы інструмент, не толькі Узброеныя Сілы, але і міліцыя, АМАП, унутраныя войскі, памежнікі, іншыя сілавыя структуры — наша задача — не дапусціць гібелі дзяржавы, не дапусціць кровапраліцця ў народзе. Калі мы гэта дапусцім, значыць, мы прайгралі бой. А калі раптам пачнецца, гэта будзе таемна, ціха: арганізацыя масавых беспарадкаў, што вы зараз, я ўпэўнены, бачыце, назіраеце», — заявіў Раўкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру