Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 17 ліпеня ў свеце зарэгістравана 13 949 386 выпадкаў каранавіруса, памерлі 592 690 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 3 695 025 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 141 118 чалавек, з іх 963 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 014 178 выпадкаў каранавіруса, 1299 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1005,6 тысячы выпадкаў. Памерлі за ўчора 680 чалавек.

Усяго ў свеце за 16 ліпеня зафіксавалі 248 914 новых выпадкаў каранавіруса. Памёр ад каранавіруса 5741 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0