17 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём + 22..+28°C.

У Мінску без ападкаў. Тэмпература паветра ў ранішнія гадзіны + 10 + 13, днём + 23 + 25°C, вечарам + 16..+19°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0