Тэлеканал «Беларусь 1» у нядзельнай праграме «Галоўны эфір» паказаў расследаванне аб «рэйдарстве» Белгазпрамбанка. Але ў ім — толькі меркаванне аднаго боку, пакрыўджаных бізнэсменаў, у якіх банк нібыта «адціснуў» бізнэс.

Цікава, што ўсе дзеянні здзяйсняліся не проста валявым рашэннем менеджэраў банка: на працягу апошніх 3 гадоў банк у часе бесперапынных судовых разглядаў неаднаразова даказваў законнасць здзейсненых ім здзелак і ў Эканамічным судзе Гомельскай вобласці, і ў Эканамічным судзе Мінска, і ў Вярхоўным судзе, піша tut.by.

Паказаныя ў тэлесюжэце даўжнікі банка — гэта «пул» самых даўніх і праблемных нядобрасумленных пазычальнікаў, у кожнага з якіх быў свой матыў абгаварыць банк і яго менеджмент, абвінаваціўшы яго ў «рэйдарстве», - распавяла крыніца ў Белгазпрамбанку.

Да прыкладу, гісторыя аднаго з фігурантаў сюжэта Віталя Панова з Гомеля. Па словах аўтараў сюжэта, яго «пусцілі па свеце».

Фота: Скрыншот Беларусь 1.

Фота: Скрыншот Беларусь 1.

- Банк разуваў на вачах, забраў у мяне крамы, забраў цэх. Мала таго, не рэалізаваўшы гэты аб'ект, ён пачаў судзіцца за жыллё, а ў мяне трое дзяцей. Банкір гэты, скажу так, ідзе па трупах — распавядае Паноў у тэлесюжэце.

Гісторыя з будаўніцтвам у Гомелі гандлёвага цэнтра вядомая, і ў банку, і ў судах яе бачылі інакш.

— Паноў уз'еўся на банк, калі падчас маніторынгу былі выяўленыя парушэнні падчас капітальнага будаўніцтва, якія заключаліся ў няправільным прыцягненні сродкаў дольшчыка — кампаніі «ПАНІ», якога Паноў фактычна «кінуў», не паведаміўшы яму пры падпісанні дамовы аб тым, што недабудаваны гандлёвы цэнтр «Максіма» ў Гомелі знаходзіцца ў закладзе ў банка (пра гісторыю Мікалая Батана, стваральніка інвестыцыйна-будаўнічай кампаніі «ПАНІ», які страціў у выніку супрацоўніцтва з Пановым некалькі мільёнаў даляраў, падрабязна пісаў Onliner.by).

Яшчэ адзін бізнэсмен, Станіслаў Міхайлаў, скардзіцца на «адціснутае банкам кафэ «Зубраня». Гэта таксама частка гісторыі з актывамі Панова, які перад банкруцтвам вылучыў са сваіх актываў новую юрыдычную асобу, надзяліўшы яго маёмасцю ў выглядзе кафэ «Зубраня» па вуліцы Савецкай у Гомелі, і потым прадаў долю ў гэтай юрыдычнай асобе. У банку лічаць, гэта было зроблена, каб прыкрыць фактычны продаж будынка.

— Паноў, мабыць, спадзяваўся, што рэарганізацыя (вылучэнне) з яго кампаніі «Гурман Плюс» іншай юрыдычнай асобы — ТАА «Вартекс Плюс» (якой было перададзена кафэ) — гэта не тая ўгода, якую можна аспрэчыць як парушэнне інтарэсаў крэдытораў. Судом жа рэарганізацыю прызналі несапраўднай і вярнулі кафэ ў конкурсную масу. Міхайлаву б да Панова прэтэнзіі прад'яўляць — той прадаў яму долю ў вельмі рызыкоўным перадбанкротным актыве — растлумачыў суразмоўца, знаёмы з ходам судовых разборак.

Уражваюць і штрафныя санкцыі ў дачыненні Віталя Панова. Гаворка ідзе пра пяню ў 6,7 млн даляраў, якая перавышае суму доўгу больш чым у 2 разы. Крыніца ў банку растлумачыла, што яна была разлічана, але не была налічаная і прысуджаная, бо ў адпаведнасці з артыкулам 6 Закона аб банкруцтве доўг па пяні не ўлічваўся пры суаднясенні актыву «Гурмана» і яго даўгоў.

— Іншымі словамі, банкруцтва было немінучым і без усялякай пяні наогул. Бо чаго каштуюць патрабаванні іншых 188 крэдытораў з агульным памерам больш як 12,7 млн рублёў. Пені ж былі на працягу ўсяго часу «за дужкамі» і выкарыстоўваліся толькі на стадыі банкруцтва для росту долі ў галасах на сходзе крэдытораў. Кіраўнік гэтае патрабаванне прызнаў і ўключыў у рэестр, а суд у адпаведнасці з дадзенымі яму паўнамоцтвамі зменшыў пяню ў два разы.

А вось агучаную ў сюжэце інфармацыю аб звароце спагнання на жылы дом Панова, шматдзетнага бацькі, крыніца ў банку называе фэйкам.

- У Панова досыць камерцыйнай нерухомасці, якая і з'яўляецца ў першую чаргу забеспячэннем для банка. Пры гэтым у дачыненні Панова як фізічнай асобы распачатыя выканаўчыя вытворчасці на карысць іншых крэдытораў, якія могуць прэтэндаваць на гэты дом. Прычым у яго іх два: адзін з іх ён спрабаваў падарыць сваяку ў 2016 годзе, каб не аддаваць па даўгах, але суд прызнаў гэтую ўгоду фіктыўнай у 2018-м — растлумачыў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0