Саша Філіпенка. Фота Надзеі Бужан

Саша Філіпенка. Фота Надзеі Бужан

Андрэй Макарэвіч, Андрусь Такінданг, Леанід Парфёнаў, Naviband, Лявон Вольскі, Дзіма Нарышкін, Вера Палазкова, Кацярына Раецкая, Дзяніс Дудзінскі, Уладзімір Шчэрбань, Юрый Шаўчук і многія іншыя акцёры, музыкі, журналісты і пісьменнікі ўслых прачытаюць кнігу беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі «Былы сын» у рамках літаратурнага YouTube-праекта «Салідарныя чытанні», паведамляе Інтэрфакс.

«Прывітанне, сёння мне 36. Пятнаццаць гадоў таму, адчуўшы сябе былым сынам, я пакінуў родны горад і адправіўся ў падарожжа, якое, спадзяюся, аднойчы скончыцца ў Мінску. Прамежкавым вынікам гэтага шляху стаў мой першы раман «Былы сын», а вынікам працы апошняга месяца — вось гэта відэа», - напісаў у фэйсбуку Філіпенка.

Праект стартуе 19 ліпеня. З гэтай даты па 2 жніўня 30 вядомых людзей з Беларусі, Расіі і Украіны будуць штодня чытаць па 2 урыўкі з рамана.

«У Расіі будзе адбывацца катастрафічнае». Саша Філіпенка прывёз сына ў Мінск і расказвае пра сітуацыю ў Маскве і свае ўражанні ад радзімы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0