Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на палях Еўразійскага міжурадавага савета, піша БЕЛТА.

«Прамысловасць пачынае аднаўляцца ў частцы вытворчасці і паставак», - сказаў Аляксандр Чарвякоў. У прыватнасці, аднаўленню спрыялі кантракты на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю і Кітай, а таксама аднаўленне нафтаперапрацоўкі.

Паводле ацэнкі міністра, па выніках года Беларусь можа выйсці на нулявы прырост валавога ўнутранага прадукту пасля зніжэння ВУП на 1,7% па выніках I паўгоддзя.

Пры гэтым Аляксандр Чарвякоў не выключыў, што пры спрыяльным развіцці сітуацыі ВУП Беларусі можа паказаць рост. «У верасні мы зможам сказаць, на які канчатковы вынік (па выніках 2020 года) выйдзем», - растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0