Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, паведамляе БелТА

«У адпаведнасці з практыкай наша праца пачнецца з разгляду пытанняў аб ліквідацыі бар'ераў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку саюза. На жаль, пакуль не атрымліваецца ў поўнай меры пераламаць сілу супраціву пры вырашэнні пытанняў свабоднага гандлю без выключэнняў і абмежаванняў», — адзначыў Раман Галоўчанка.

У полі зроку застаецца праца па фармаванні агульных энергетычных рынкаў. Сёння абмяркуюць ход работы па рынках газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Адным з найважнейшых пытанняў Раман Галоўчанка назваў выкананне пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі. «У гэтай сферы вельмі важна забяспечыць сумяшчальнасць нацыянальных сістэм маркіроўкі, прымяненне адзіных патрабаванняў да нацыянальных кампанентаў інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі. Варта паглядзець і на раней узгодненыя тэрміны ўвядзення маркіроўкі на асобныя групы тавараў, ці з'яўляюцца яны актуальнымі падчас пандэміі і ці не прывядуць да абмежавання ўзаемных таварных патокаў», - сказаў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0