Фота Надзеі Бужан

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына 17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё заявіла, што не забярэ са Следчага камітэта заяву, якую напісала на блогера Сяргея Ціханоўскага.

 «Гэты чалавек небяспечны і для дзяржавы, і для грамадства, — кажа Ярмошына. — І не па маёй заяве, але і па тых дзеяннях, якія ён прадпрымаў. Я думаю, грамадства гэта ўбачыць, калі будзе ісці суд».

Пра тое, што старшыня ЦВК падала заяву ў СК на Ціханоўскага, стала вядома ў сярэдзіне чэрвеня. У яго дзеяннях яна пабачыла пагрозу для сябе (падчас аднаго са стрымаў Сяргей Ціханоўскі анансаваў «прыход у госці» да Лідзіі Ярмошынай). Была распачата крымінальная справа, артыкул — «Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў…» (арт. 191 КК). Па ім блогеру пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя працы — да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі на тыя ж тры гады.

Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 мая. Яго абвінавачаюць па некалькіх артыкулах КК. Сярод іх — «арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру