Злева направа: Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская — жонка і аватарка арыштаванага Сяргея Ціханоўскага і Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба арыштаванага Віктара Бабарыкі.

Злева направа: Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская — жонка і аватарка арыштаванага Сяргея Ціханоўскага і Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба арыштаванага Віктара Бабарыкі.

Святлана Ціханоўская нязручна сябе адчувае ў якасці палітыка, але падкупляе сваёй простасцю. І яшчэ адна важная нотка прагучала ад яе: яна цвёрда ўпэўненая, што народ за перамены, супраць Лукашэнкі. Такое адчуванне народных настрояў дарагога вартае.

Гаварыць яна ўсё яшчэ не рашаецца, хоць яе галоўнае пасланне яснае: я не палітык. Я не палітык! Я проста іду вызваліць мужа і вас усіх разам з ім. Але я не змагу зрабіць таго без вашай падтрымкі на вуліцах. 

Вераніка Цапкала — вялікае адкрыццё апошніх дзён. Яна выдатная прамоўца і не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Прыроджаны палітык. Думаю, яе роля ў гэтыя тыдні можа быць ключавой.

Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, подпісы за якога абвясцілі «недаставернымі».

Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, подпісы за якога абвясцілі «недаставернымі».

У той жа час адчувалася, як усё робіцца «на каленцы» і без падрыхтоўкі. Удзельніцы прэс-канферэнцыі нават не дамовіліся між сабой, хто на якія пытанні адказвае, якія ў каго сферы адказнасці, хто што на сябе бярэ і на якія пытанні пакуль не варта даваць адказу. 

Падказкі Калеснікавай, як адказваць ці не адказваць, глядзеліся забойча, а выбар у якасці залы памяшкання з кепскай акустыкай пазбаўляў магчымасці стварыць атмасферу нармальнай гутаркі.

У новым павароце падзей — з'яўленні трыумвірату — людзей, канечне, найбольш уражвае сам голы факт. Як сказала мне ўчора суседка-пенсіянерка: «Чыталі ў інтэрнэце? Лукашэнка ўсіх мужыкоў пасадзіў, то замест іх бабы пайшлі». «Малайцы бабы!» — дадала яна.

Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі. Сам Бабарыка, як і кіраўнік ягонага штаба, арыштаваныя.

Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі. Сам Бабарыка, як і кіраўнік ягонага штаба, арыштаваныя.

У той жа час без адказу засталося галоўнае пытанне журналістаў. Праціўнікі дыктатуры разумеюць: пасля таго што адбылося, яны могуць прадэманстраваць, колькі іх, выключна на вуліцах. Аднак трыумвірат не назваў галоўнага: дзе і калі ён будзе праводзіць сустрэчы з выбарцамі і якога самавыражэння на гэтых сустрэчах ад людзей чакае.

* * *

Вось відэа прэс-канферэнцыі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?