Кампанія маладых хлопцаў у двары дома распівала спіртное, і паміж двума знаёмымі паўстаў канфлікт, піша Intex-press.

Згодна з папярэднімі звесткамі, адзін з хлопцаў, 1999 года нараджэння, ударыў кулаком іншага, той ад удару не ўтрымаўся на нагах, упаў і ўдарыўся галавой аб асфальт. Ад атрыманых траўмаў галавы малады чалавек — жыхар Баранавіч, 1991 года нараджэння — памёр на месцы.

Мяркуючы па ўсім, кампанія разбеглася, таму што ў хуткую патэлефанаваў выпадковы мінак. Мужчына ўбачыў хлопца, што ляжаў на зямлі, вырашыў, што яму стала дрэнна, і набраў 103. Медыкі выклікалі міліцыю.

Завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 КК РБ («Прычыненне смерці па неасцярожнасці»). Падазраваны затрыманы. Вядома, што ён раней быў судзімы за хуліганства, рабаванне і крадзеж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру