Няшчасны выпадак адбыўся некалькі дзён таму ў адной з бабруйскіх кватэр, піша Babruysk.by. Пакуль маці на некалькі хвілін адлучылася па гаспадарцы ў іншы пакой, двухгадовы малы залез на падаконнік і абапёрся на маскітную сетку. Сеткаватая заслона нагрузкі не вытрымала. У выніку дзіця выпала з акна.

На шчасце, падзенне аказалася для хлопчыка без небяспечных наступстваў. Абышлося толькі ранкамі і ўдарамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0