Брытанія можа вярнуцца да нармальнага ладу жыцця і перагледзець абмежаванні, уведзеныя з-за пандэміі каранавіруса, да Каляд. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан, піша ВВС.
«Мая моцная шчырая надзея ў тым, што мы зможам перагледзець абмежаванні і дазволіць сабе больш значнае вяртанне да нармальнага жыцця ў перыяд з лістапада і да Каляд — па магчымасці як мага раней», — адзначыў ён.
У той жа час ён дадаў, што спадзяецца на лепшае, але рыхтуецца да горшага.





