Міліцыя працягвае шукаць тых, хто ў інтэрнэце абразіў актывістаў БРСМ.

Увечары 5 чэрвеня ў адным з Telegram-каналаў былі апублікаваныя персанальныя звесткі і спасылкі на старонкі ў сацыяльных сетках людзей, якія ўдзельнічалі ў пікеце ля гандлёвага цэнтра ў Мінску. У гэты ж дзень праз віртуальныя паведамленні на іх адрас пачалі паступаць абразы. У выніку маладыя людзі напісалі калектыўны зварот у міліцыю. Праваахоўнікі правялі праверку па заяве і высветлілі асобы некаторых правапарушальнікаў. Двух з іх ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за абразу.

Яшчэ адна 20-гадовая мінчанка зрабіла скрыншот акаўнта ўдзельніцы пікета, размясціла яго ў сябе на старонцы ў сацыяльнай сетцы і падпісала абразлівымі словамі. Допіс стаў публічным, таму на дзяўчыну вырашылі падаць у суд для прыцягнення яе ўжо да крымінальнай адказнасці. Аналагічныя заявы будуць разгледжаны яшчэ ў адносінах пяцярых карыстальнікаў, якія пад публікацыяй пакінулі абразлівыя водгукі. Акрамя таго, міліцыя працягвае высвятляць асобы астатніх людзей, якія абражалі заяўніцу ў сеціве. Усяго такіх каля 50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0