Некалькі дзён таму Ганна Бонд апублікавала ў сацсетках фота з кебабнай, дзе стаіць жанчына ў чырвонай сукенцы, да дзіўнага падобная да Ганны Канапацкай. 

«Цяпер я бачыла ўсё. Лазня ў будзёнаўцы, а на дэсерт кебаб. Чый кандыдат?» — падпісала здымак Бонд.

А праз час фэйсбук нечакана выдаліў гэты пост.

«Прыйшло паведамленне, што на маю публікацыю паступіла скарга. Яе разгледзелі і пост прыбралі. Фэйсбук захоўвае канфедэнцыйнасць «шасцёрак». Я, канечне, не магу сцвярджаць, што гэта Канапацкая, але каму гэта яшчэ трэба?» — падзялілася блогер.

Яна зрабіла другі допіс, дзе намякнула на дачыненне кандыдаткі да «зачысткі» старонкі. Але і яго фэйсбук выдаліў.

Cкрыншот, дасланы Ганнай Бонд.

Пасля звароту Бонд у службу падтрымкі фота з кебабнай усё ж вярнулі.

Сама Ганна Канапацкая адмовілася каментаваць «Нашай Ніве» гэтыя чуткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру