У «Нашу Ніву» звярнулася пенсіянерка Тацяна Шчасная з просьбай надрукаваць наступны адкрыты лiст.

«Анатолю Тадэвушавічу Шчаснаму, доктару медыцынскіх навук, прафесару, доктару вышэйшай катэгорыі, рэктару Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта, даверанай асобе А. Лукашэнкi.

Пачытаўшы, колькi вы зрабiлi для выратавання хворых, схiляю галаву i адначасова здзiўляюся. А. Т. Шчасны — давераная асоба А. Г. Лукашэнкi. Вы троху маладзейшы за мяне, але вы не маглi не ведаць пра Г. Карпенку, Ю. Захаранку, В. Ганчара, А. Красоўскага, Д. Завадскага… Бачылi адстаўку А. Бажэлкi i У. Мацкевiча. Бачылi, як у 1995 годзе Вярхоўны Савет збiлi, «запакавалi» i вывезлi ў лес. Гвалт над М. Статкевiчам, А. Казулiным, А. Саннiкавым, У. Някляевым… Вы не маглi не ведаць пра гвалтоўнае знiшчэнне Коласаўскага лiцэя, ЕГУ, беларускiх школ.

I нават калi вы не ведалi ўсяго гэтага, то тое, што адбываецца цяпер, не бачыць толькi той, хто, маючы зрок i слых, не мае сумлення.

Усе Шчасныя, якiх я ведала, былi годнымi людзьмi. Я iмi ганарылася. Мой тата 1900 г. н. прайшоў 30-я i 40-я, не схiбiўшы. Уладзiмiр Рыгоравiч Шчасны — дыпламат, пiсьменнiк, крытык, перакладчык. Нiнэль Шчасная — мастачка, мая сястра. Iх дзецi будуць з гонарам насiць гэтае прозвiшча. А вашы, ДАВЕРАНАЯ АСОБА? Я iм спачуваю.

Тацяна Шчасная, пенсiянерка, 1955 г. н., да гэтай пары носьбiт прозвiшча годных людзей».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру