Вольга Севярынец (на пярэднім плане ў цэнтры)

«Пакуль Паша на сутках, яго справамі займаюся я, — піша жонка Паўла Севярынца Вольга. 

Хачу з радасцю паведаміць, што днямі мы запускаем у друк кнігу памяці Алеся Чаркашына — 33-гадовага хлопца, беларускага добраахвотніка, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі. Кнігу напісаў і падрыхтаваў Павел Севярынец. Грошы ад продажу кніг пойдуць на дапамогу сям’і Алеся. Мы сабралі суму, якой хопіць на выданне 500 асобнікаў. Каб выдаць тысячу кніг, нам не хапае яшчэ каля 2500 рублёў.

Вельмі хачу папрасіць вас дапамагчы, сябры. Хачу зрабіць гэта для Пашы і для бацькоў Алеся Чаркашына.

Алесь быў цудоўным моцным чалавекам. Вельмі хочацца годна яго ўшанаваць. Кнігу плануем выдаць да 5-й гадавіны смерці — 28 жніўня.

Грошы можна перадаць мне альбо пакласці на картку 5578 8433 7015 9240 (да 08/23)

Больш інфармацыі пра выданне кнігі вось тут на Molamola.by, але сам сэрвіс не працуе, грошы можна пералічыць на картку вышэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру