Раніцай 18 ліпеня на плошчы Францішка Багушэвіча ў Мінску загінуў 37-гадовы матацыкліст.

У 3:40 ён ехаў на сваёй «Хондзе» па вуліцы Няміга ад цэнтра горада ў бок праспекта Дзяржынскага і не даў рады кіраванню. Матацыкл наехаў на бардзюр, кіроўцу выкінула. Ён памёр на месцы ДТЗ.

Доўгія гады плошча Багушэвіча была падзеленая на два паўколы праспектам Дзяржынскага. Аднак цяпер ДАІ вырашыла зрабіць паўнавартаснае кола, а цэнтральную частку плошчы засыпалі зямлёй. Выглядае, што матацыкліст не ўлічыў новаўвядзенні.

Чытайце таксама: У Мінску ратавальнікі выцягнулі з кабельнага калодзежа трох мужчын без прытомнасці, два з іх загінулі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру