Фота Яўгена Ерчака

Фота Яўгена Ерчака

Зянон Пазняк у сваім фэйсбуку чарговы раз выказаўся пра беларускія выбары. Былы палітык раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую, хаця раней са стрыманай пахвалой выказваўся пра яе мужа.

«На жаль, адбылося тое, што магло адбыцца. Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ў абарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ні разумення. (Палітыка — гэта альбо прафесія, альбо талент.) Ёй прапанавалі аб'яднаць выбарчую прапаганду і дзеянні са штабамі В. Бабарыкі і В. Цапкалы, і яна пагадзілася», — піша былы лідар апазіцыі.

«Шчыра кажучы, мне аж шкада мілых дам (хоць адна з іх носіць выразныя прыкметы службісткі), што ўляпаліся ў гэтае вадэвільнае шоу і ў нядобрую справу», — пляжыць жанчын Пазняк.

Пазняк піша, што ягоная каманда імкнулася спаткацца са Святланай (яшчэ тыдзень таму), але не ўдалося.

Пазняк прапанаваў Ціханоўскай адвезці дзяцей за мяжу (ці схаваць у Беларусі), заклікаць выбаршчыкаў не ўдзельнічаць у галасаванні і зняцца з выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0