Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон, які адмяняе тэрмін даўнасці за злачынствы часоў камунізму (1944-1990 гады), паведамляе «Польскае радыё».

.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які адмяняе тэрмін даўніны за злачынствы часоў камунізму ў Польшчы (1944-1990 гады). Пракуроры Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы змогуць прыцягваць да адказнасці людзей, адказных за злачынствы камуністычнага рэжыму ў Польшчы.

Нарматыўныя акты, якія дзейнічаюць на гэты момант, прадугледжваюць, што тэрмін даўнасці для злачынстваў камуністычнага рэжыму пачынае дзейнічаць з 1 жніўня 1990 года і што пакаранне спыняецца праз 40 гадоў у выпадку забойства, ваеннага злачынства ці злачынства супраць чалавечнасці і праз 30 гадоў — у выпадку іншага злачынства. Такім чынам, з 1 жніўня гэтага года за іншыя злачынствы не было б пакарання.

Як напісана ў тлумачальнай запісцы да закона, «абавязкам дэмакратычнай дзяржавы з'яўляецца асуджэнне злачынства, здзейсненага пры таталітарным (аўтарытарным) рэжыме і не пакаранага раней па палітычных матывах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0