Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Следчага камітэта, 19 ліпеня каля 10-й гадзіны ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага дома ў Пінску адбыўся выбух бытавога газу.

У выніку пашкоджана маёмасць у памяшканні. Гаспадар кватэры і суседзі не пацярпелі.

СК нагадвае: калі Вы адчулі пах газу ў кватэры, паведаміце пра гэта ў аварыйную службу газавай сеткі па тэлефоне 104.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0