Смешнае здарэнне адбылося падчас інспекцыі палігона. Міністр абароны Малдовы Аляксандр Пынзар ехаў па вадзе на БТР з адкрытым люкам. Раптам з вады выскачыла вялікая рыбіна і, пляснуўшыся ў твар міністру, упала ў люк, яму пад ногі.

Відэа Пынзар выставіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Было нечакана, нават смешна. Я не вялікі аматар рыбалкі, але жадаю ўсім рыбакам, каб ім гэтак жа шанцавала з уловам, як пашанцавала мне», — напісаў Пынзар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0