Даследчая група vpnMentor выявіла ў адкрытым доступе звесткі больш за 20 мільёнаў карыстальнікаў бясплатных VPN-сэрвісаў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Спецыялісты высветлілі, што на неабароненым серверы знаходзяцца звесткі дадаткаў UFO VPN, Fast VPN, Free VPN, Super VPN, Flash VPN, Secure VPN і Rabbit VPN, у тым ліку электронныя адрасы, незашыфраваныя паролі, IP- і хатнія адрасы. Адзначаецца, што многія дадаткі налічваюць больш за мільён запамповак у крамах Google Play і AppStore.

Эксперты мяркуюць, што карыстальнікі не сутыкнуцца з сур'ёзнымі праблемамі, разам з тым яны дапусцілі, што гэта можа прывесці да спаму і фішынгавых рассылак.

Раней эксперты кампаніі Avast, якая спецыялізуецца на лічбавай бяспецы, выявілі ў краме дадаткаў App Store махлярскія VPN-дадаткі, адзначае ria.ru.

Дадаткі адносяцца да катэгорыі fleeceware — маюць невялікі бясплатны выпрабавальны перыяд выкарыстання і далейшую платную падпіску. Пры гэтым, калі пасля заканчэння бясплатнага перыяду карыстальнік проста выдаліць гэты дадатак, не адмяняючы падпіску, грошы за яго выкарыстанне працягнуць спісвацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру