У спевака Сяргея Міхалка і актрысы Святланы Зелянкоўскай нарадзіўся трэці сын.

Пра гэта Святлана паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Сына назвалі Міронам. «Потому что, Мир Он, — напісала Святлана, дадаўшы, што напіша пазней, як гэта адбылося, бо трэба сабрацца з думкамі, каб паднесці гэтую інфармацыю. — Я і дзеючыя асобы да гэтага часу ў шоку пакуль, але ўсё было вельмі цікава і дзіўна».

Мірон — трэцяя сумеснае дзіця Сяргея і Святланы. У 2013-м нарадзіўся Макар, у 2019-м — Фёдар.

Таксама ў кожнага з іх ёсць дзеці ад папярэдніх шлюбаў: у выканаўцы — сын Павел (1995 года нараджэння), а ў актрысы — дачка Аксіння (2000 г.н.).

Сяргей Міхалок і Святлана Зелянкоўская з Фёдарам, Аксінняй і Макарам. Фота з фэйсбука Святланы Зелянскоўскай

Сяргей Міхалок і Святлана Зелянкоўская з Фёдарам, Аксінняй і Макарам. Фота з фэйсбука Святланы Зелянскоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0