У аўторак будзе яшчэ цёпла, але днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

Ноччу +10 — +16°С, па паўднёвым захадзе да + 18 °С, максімальная днём + 21 — +26°С.

У сераду стане халадней. Ноччу + 7 - +14°С, днём + 16 - +23°С.

Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, днём месцамі моцны парывісты.

У чацвер, 23 ліпеня, пераважна без ападкаў і днём +16…+22°С.

У пятніцу + 18.. +25 °С. у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы.

На выходныя дажджоў чакаецца больш, а тэмпературны фон істотна не зменіцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру