На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка склалі пратакол за тое, што ён «пад гучную музыку грукаў невядомым прадметам па крышцы каструлі», паведамляе spring96.org.

Пратакол па ч. 1 арт 21.16 КаАП (Парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем) быў складзены на падставе відэа, якое Кудзік нібыта размясціў у тэлеграм-канале «Вілейка для жыцця».

22 ліпеня яго зноў выклікаюць у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вілейскага райвыканкама. Верагодна, для складання новага пратакола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0