Тэрарыст Максім Крывош, які захапіў аўтобус з пасажырамі ў Луцку, не дазваляе перадаць ваду і ежу закладнікам, а таксама схадзіць у туалет. Пра гэта «Радио НВ» паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Пакуль што сітуацыя застаецца складанай. Грамадзянін, які захапіў аўтобус, да гэтага часу не дае магчымасці перадаць ваду і пітво для закладнікаў, якіх ён захапіў яшчэ а дзясятай раніцы. Таксама ён не дае людзям схадзіць у туалет, аднак мы ўсё ж такі робім стаўку на перамовы і яшчэ раз на перамовы», — распавёў ён.

Герашчанка адзначыў, што Крывош адсочвае ў інтэрнэце інфармацыю пра асвятленне журналістамі здарэння. Таксама, па словах намесніка кіраўніка МУС, тэрарыст пакуль што не ідзе на ўступкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру