Лукашэнка заклікае людзей змяніць лад жыцця, паведамляе БелТА.

«Калі ў вас ёсць магчымасць захаваць у вёсцы прысядзібны ўчастак, захавайце яго. Вярніцеся на зямлю, вярніцеся! Пахадзіце басанож, нават калі вы жывяце на дзявятым паверсе. Выйдзіце раніцай. Вось падумайце: вы па расе калі хадзілі апошні раз? Палова не памятае. А гэта ўсё трэба. Гэта лекі. Не японскі прэпарат, які я прывёз на самалёце. Нам трэба змяніць лад жыцця. Нам нельга кідаць зямлю, кідаць вёску. Бо самі загінем і будзем жабракамі, калі мы такім чынам паступім», — падкрэсліў Лукашэнка.

«У мяне свая крыніца — Трафімава. Таксама вас запрашаю, прыедзьце з дзеткамі, акуніцеся. У мяне дзеці малыя і дарослыя акуналіся, і ніхто ніколі, дзякуй Богу, не захварэў. І вы таксама акуніцеся, пахадзіце, пабегайце, парухайцеся. Змяніце свой лад жыцця», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0