Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань выступіў на БТ-1 з тэлезваротам. Ён агучыў асноўныя тэзісы сваёй праграмы.

Фота Надзеі Бужан

Кандыдат у прэзідэнты лічыць, што прыярытэтам для бюджэту павінна стаць якаснае і сапраўды бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.

Чэрачань лічыць, што галоўнымі ў пытаннях бяспекі здароўя павінны быць дактары, а не чыноўнікі; прымаць рашэнні аб дзеяннях дзяржавы ў выпадку эпідэміі павінны спецыялісты-медыкі, а не адміністрацыя прэзідэнта.

Кандыдат лічыць, што неабходна вярнуць абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны для адной асобы.

Кандыдат выступіў за развіццё беларускай мовы і вяртанне нацыянальных сімвалаў. Чэрачань лічыць, што гэтае пытанне варта вынесці на рэферэндум. Таксама ён выступіў за адмену смяротнага пакарання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Каментатар / Адказаць
30.06.1997 / 07:04
Ніякіх рэферэндумаў па мове і сімвалах быць ня можа. Канстытуцыі 1994 года дзейнічае да гэтага часу. Усё змены ўнесеныя туды, незаконныя.
10
Каментатар / Адказаць
07.05.2002 / 10:25
А зараз здыміся на карысць Ціханоўскай
42
Каментатар / Адказаць
26.08.2014 / 04:57
Няма справы да піліпкоў з канапель. Пра цябе ўжо забылі, як пра банкіра ды айцішніка.

Рэкорд нікчэмнасці пабіты. Пачынаю паважаць «старую» апазіцыю.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру