Ва ўкраінскім Луцку праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які ад раніцы ўтрымліваў закладнікаў у аўтобусе. Пацярпелых няма.

Злачынец быў захоплены падчас штурму аўтобуса спецпадраздзяленнем СБУ. Падчас спецаперацыі гучалі выбух і страляніна.

Усяго было вызвалена 13 закладнікаў.

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што затрымалі саўдзельнікаў тэрарыста.

Аперацыя па вызваленні закладнікаў працягвалася гадзіну.

Штурм і вызваленне закладнікаў адбыліся праз лічаныя хвіліны пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выканаў патрабаванне тэрарыста і запісаў відэазварот са словамі, якія патрабаваў злачынец. Адразу пасля штурму відэа было выдалена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
Каментатар / Адказаць
08.03.1985 / 20:31
Восхищаюсь Зеленским, который перечтупил через себя ради спасения троих. И восхищаюсь действиями украинского спецназа потом!
14
Каментатар / Адказаць
11.07.1977 / 17:32
Зяленскі маладзец.
56
Каментатар / Адказаць
30.12.1971 / 18:17
Сцэнар храновы, выкананне таннае... Але зараз для сапраўдных "тэраў" - зялёнае святло. І яны з яго скарыстаюцца напоўніцу, можна быць пэўным. Цьху!.. Гэтая зялёная ... ... руйнуе ўсё, да чаго дакранецца. Ну, а дэгенераты могуць спяваць дурніцы пра "чілавечьнасть" і інш. туфту. Яны на тое і дэгенераты.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру