Пра выпадак напісаў тэлеграм-канал «Вышук. МУС».

Здарэнне адбылося позна вечарам 21 ліпеня ў в. Ражанка. У міліцыю звярнуліся родныя хлопчыка. Ён каля 22-й гадзіны пайшоў з дома. На пошукі былі кінутыя сілы міліцыі, ратавальнікаў валанцёраў і паляўнічых.

«Вышук. МУС»

«Вышук. МУС»

Але знайшоў дзіця выпадковы мінак у суседнім Дзяржынскім раёне. Хлопчык знаходзіўся каля возера Паланевічы. Ён згубіў абутак, які пошукавыя атрады выявілі каля яго вёскі, і прайшоў басанож каля чатырох кіламетраў.

Мужчына адвёз дзіця ў бальніцу, адкуль пасля агляду яго забралі бацькі. З ім усё ў парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0