Інфармацыя пра тое, што Павел сёння выйдзе на свабоду, з'явілася сёння раніцай. Нібыта гэту інфармацыю паведамілі сёння маці і жонцы палітыка. Севярынец правёў за кратамі 45 дзён. Яго вызвалення пад сценамі Акрэсціна чакалі дзясяткі чалавек.

Аднак Севярынца так і не выпусцілі.

Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікету на Камароўцы. Яму далі 15 сутак за удзел у акцыі, яшчэ 15 сутак за заклікі. Таксама на ім было некалькі неадбытых сутак за снежаньскія акцыі пратэсту (па розных падліках гэта ад 15 да 60 сутак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?