Учора пасля адкрыцця новай паліклінікі ў Гомелі Лукашэнка нечакана падышоў да жыхароў Гомеля — тыя абступілі яго шчыльным колам і сталі задаваць пытанні. Да аднаго з маладых мужчын з натоўпу Лукашэнка нават звярнуўся па імені, назваў яго Жэнем. Tut.by знайшоў Яўгена Сільчанку, і ён расказаў пра тое, як Лукашэнка ўчора пажартаваў.

— Адкуль ваша імя вядома прэзідэнту?

— Гэтае пытанне не ўзнікла б, калі б дзяржСМІ паказалі ўсю карціну таго, што адбываецца. Калі я паклікаў прэзідэнта і ён падышоў, я прадставіўся і расказаў пра сябе. Таму ён і звяртаўся потым па імені, але гэта выразалі, як і многае іншае.

— Напрыклад?

— Ну напрыклад, як я расказаў Лукашэнку пра тое, што напісаў ліст Лідзіі Ярмошынай і запрасіў яе ў Навабеліцкі раён, каб яна паглядзела на нашы дзіцячыя пляцоўкі і іншае і ўбачыла, што не ўсё так радасна. На што ён адказаў: «Жэня, яна ж не займаецца дзіцячымі пляцоўкамі, яна займаецца фальсіфікацыяй выбараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0