Фота Віктара Малышчыца

Але гэта не значыць, што яна стане ярчэйшай. Яркасць камет залежыць ад блізкасці да Сонца, а камета C/2020 F3 (Neowise), якая ў чацвер будзе бліжэй за ўсё да Зямлі, будзе менш прыкметная, чым у пачатку месяца, бо ад Сонца аддаляецца.

Мінімальная адлегласць, на якой будзе знаходзіцца самая яркая за апошнія сем гадоў камета ад Зямлі, складзе 0,692 астранамічнай адзінкі, або 103,52 млн км.

Яе яркасць і памеры паступова будуць змяншацца, але яшчэ некалькі тыдняў яе можна будзе назіраць на паўночным усходзе невысока над гарызонтам увечары і ў першую палову ночы. 

Камету C/2020 F3 (Neowise) адкрылі вясной 2020 года з дапамогай інфрачырвонага касмічнага тэлескопа Neowise. Мінулы раз яна набліжалася да Зямлі 6800 гадоў таму.

Яркая камета Neowise над беларускімі прасторамі. Прыгожыя фоты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?