Прагрэс у адносінах Масквы і Вашынгтона практычна немагчымы ў цяперашняй палітычнай сітуацыі. Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган падчас пасяджэння Камітэта сената па замежных справах, піша rbc.ru.

Адказваючы на пытанне пра прычыны нядаўніх санкцый ЗША супраць расійскага прадпрымальніка Яўгенія Прыгожына і звязаных з ім кампаній, Біган сказаў: «Крокі, прынятыя намі ў дачыненні да Расіі нядаўна, — гэта проста частка захадаў у адказ супраць даўняй мадэлі паводзінаў [Расіі], якая робіць практычна немагчымым для нас дасягненне прагрэсу ў стасунках з расіянамі».

15 ліпеня Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйныя спісы трох расіянан і пяць кампаній, звязаных з Прыгожыным. Адну з іх, пецярбургскую «М Інвест», у Вашынгтоне лічаць прыкрыццём для прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якая дзейнічае ў Судане. Самога Прыгожына ЗША ўнеслі ў санкцыйныя спісы ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0