У ЦВК абнавілі звесткі аб памерах выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты.

На рахункі пяці зарэгістраваных кандыдатаў паступіла 298 940 рублёў. Больш за ўсё — у фонд Аляксандра Лукашэнкі, якога падтрымалі на суму 237 994 рублі. У чэрвеньскай статыстыцы дзейны кіраўнік краіны не значыўся ўвогуле.

Другі аб’ёмам выбарчы фонд у Святланы Ціханоўскай — 51 777 рублёў. Далей ідуць Ганна Канапацкая — 4 000, Сяргей Чэрачань — 2 600, Андрэй Дзмітрыеў — 2 562.

За мінулы месяц на рахункі Канапацкай і Чэрачня новых пераводаў не было. Памер выбарчага фонду не павінен перавышаць 243 тысячы рублёў (9 тысяч базавых велічынь). 

Усе кандыдаты выдаткавалі агулам 13 708 рублёў, больш за іншых Святлана Ціханоўская — 5 893 рублі. Выдаткі Ганны Канапацкай склалі 3 000 рублёў, Сяргея Чэрачня — 2 500, Аляксандра Лукашэнкі — 1 354, Андрэя Дзмітрыева — 915.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0