А што, калі публікаваць на сайце Цэнтрвыбаркама вынікі галасаванання па кожным участку? Такую прапанову даслаў Лідзіі Ярмошынай старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Лідзія Ярмошына, фота Надзеі Бужан

Лідзія Ярмошына, фота Надзеі Бужан

Ён тлумачыць, што падобнай практыкі прытрымліваюцца ўсе суседнія краіны — Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія. «Адкрыццё такіх звестак павысіць давер грамадскасці да вынікаў выбараў, а таксама пацвердзіць статус Беларусі як IT-краіны», — перакананы Барысаў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ідэю зусім не ацаніла. Яна зрабіла выгляд, што паколькі старшыні ўчастковых камісій завозяць свае пратаколы ў тэрытарыяльную камісію, то ў Мінску пра гэтыя лічбы нічога не ведаюць.

«У Цэнтральную камісію не прадстаўляюцца пратаколы ўчастковых камісій аб выніках падліку галасоў, у сувязі з чым інфармацыя па ўчастках на афіцыйным сайце не публікуецца», — гаворыцца ў езуіцкім адказе, не падпісаным нікім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?