Лукашэнка праводзіць сёння нараду з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны, паведамляе БелТА.

Ён заявіў, што барацьба з каранавірусам ужо абышлася бюджэту амаль у паўмільярда рублёў, але чалавек важнейшы за грошы.

Таксама Лукашэнка сказаў, што ключавая задача для органаў улады ў тым, каб бягучыя складанасці, выкліканыя рознымі абставінамі, не пераносіліся на людзей.

«Сёння мы спынімся на трох самых значных пытаннях, якія пастаянна знаходзяцца на кантролі ў грамадства, — заробкі, занятасць і цэны. Я ўважліва вывучыў усе статыстычныя і аператыўныя звесткі, меркаванні і настроі людзей, — сказаў Лукашэнка. — Нейкіх асаблівых, ашаламляльных вынікаў і поспехаў у гэтай працы пакуль не ўбачыў».

Што датычыцца пытанняў занятасці, то кіраўнік дзяржавы канстатаваў адсутнасць сур'ёзных праблем. «У цэлым трагізму няма. Нам удалося не дапусціць катастрофы — скачка ў яму беспрацоўя, як гэта адбылося нават у нашых суседзяў. Менавіта катастрофы, бо нават у самых моцных дзяржаў свету не хапіла назапашанага запасу трываласці, каб захаваць спакой у грамадстве, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Аднак занятасць у эканоміцы павінна забяспечвацца ўстойлівай і эфектыўнай працай прадпрыемстваў, а не тым, што яны часам штучна ўтрымліваюць людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0