Аляксандр Лукашэнка арыентуе органы ўлады на больш актыўную працу з грамадзянамі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны, піша БелТА.

«Наша праца, усіх дзяржаўных служачых, — ісці да людзей і размаўляць з імі», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сацыяльна арыентаваная палітыка, у цэнтры якой чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, была і застанецца цэнтральным звяном пры прыняцці любога рашэння. «Народ для таго і паставіў нас, каб мы былі гарантам яго бяспекі і спакою. А калі ўдары акажуцца занадта моцнымі, мы павінны максімальна змякчыць іх наступствы. Для гэтага трэба больш тлумачыць людзям, што адбываецца ў краіне, ды і ў свеце, і чаму мы прымаем тыя ці іншыя рашэнні», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0