У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы Symbal.by, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Крама Symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня спыняе сваю дзейнасць. Таму да яе выстраілася чарга, а потым і пад’ехаў аўтазак. Каля дзясятка чалавек затрымалі і склалі пратаколы па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

А. Сурынін, А. Лобан, Р. Кенгерлі — штраф 4 базавыя велічыні (108 рублёў), І, Дземчанка —7 б. в. (189 рублёў).

Сёння павінны вынесці прысуд яшчэ ў дачыненні сямі чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0