Уладзімір Салаўёў. Фота ТАСС

Саюз журналістаў Расіі выступае супраць любых абмежаванняў працы СМІ ў Беларусі, у тым ліку высылкі замежных журналістаў за крытычныя публікацыі. Пра гэта «Газете.Ru» заявіў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Салаўёў.

«Мы выступаем супраць любых абмежаванняў працы журналістаў, тым больш іх высылкі. Калі такое адбудзецца, мы будзем абмяркоўваць гэтую тэму з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. Мы кіруемся вельмі простым паняццем: калі журналіст нейкім чынам парушыў закон краіны, у якой ён працуе, то тады ўжо магчыма разглядаць меры супраць яго. Калі ён нічога не парушыў і выконвае свой абавязак, то караць яго нельга», - сказаў ён.

Салаўёў дадаў, што не заўважае ў публікацыях расійскіх СМІ аб прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі заклікаў да масавых беспарадкаў.

«Я такіх заклікаў не заўважаю, у кожнага сваё ўспрыманне. Ёсць выразныя юрыдычныя параметры, у тым, што тычыцца заклікаў да масавых беспарадкаў, - усё гэта могуць ацаніць юрысты», - растлумачыў кіраўнік СЖР.

Лукашэнка гнеўна выказаўся пра «Камсамольскую праўду», «Радыё Свабода» і Бі-бі-сі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
Каментатар / Адказаць
27.03.2016 / 19:51
"Мы кіруемся вельмі простым паняццем: калі журналіст нейкім чынам парушыў закон краіны, у якой ён працуе, то тады ўжо магчыма разглядаць меры супраць яго". Если не написал про уборку урожая - должен ответить по закону!))) Закону лукашенки. А если принимать меры против каждого журналиста, который не написал про комбайнера, его тяготы и лишения, то придётся создавать отдельную структуру при минюсте!))) P.S. Блин, а ведь могут создать! И самое главное, что никто этому не удивится!!!
11
Каментатар / Адказаць
08.09.1982 / 12:08
Еще немного, и его весь мир будет считать сумасшедшим. Будет такой Ким Чен Ын-2, своего рода злой клоун, над которым все смеются, но стараются лишний раз не злить, учитывая непредсказуемую реакцию.
29
Каментатар / Адказаць
05.01.1994 / 00:01
Всех российских "журналистов" я бы выгнал сам. Нет такого понятния, как независимая российская журналистика, есть кремлёвская фсбшная пропоганда. 
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру