Намесніка гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната затрымалі сілавікі. Падрабязнасці ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё Мінск» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Як распавялі ў СК, у Гродне 8 ліпеня пры атрыманні хабару затрымалі аднаго з кіраўнікоў гэтага прадпрыемства. 1950 рублёў перадавалі мужчыне за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. У прыватнасці, гэты кіраўнік адказваў на камбінаце за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырца. Затрымалі прадстаўніка прадпрыемства на месцы злачынства.

Падазраванаму выстаўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару (ч. 1 арт. 430 КК). Яго ўзялі пад варту.

— Варта адзначыць, што гэтая крымінальная справа ніяк не звязана з «цукровай справай», якая зараз знаходзіцца ў вытворчасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі, — падкрэсліла Ганчарова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру