Малады чалавек адкрыта выкраў сумку ў жыхаркі сталіцы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Раніцай недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту малады чалавек падбег да невядомай жанчыны, вырваў у яе з рук сумку і ўцёк. Унутры знаходзіліся кашалёк з 10 рублямі, недарагі мабільны тэлефон і асабістыя рэчы.

Аператыўнікам 21-гадовы беспрацоўны жыхар Мінскай вобласці растлумачыў, што такім чынам хацеў здабыць грошы, каб купіць сваёй дзяўчыне сушы. Па прызнанні затрыманага, які раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, ён так і не купіў дзяўчыне гэтую страву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0